Дзе курган палынны,
Сярод стэпу шырокага
Мілай Украіны.
Каб шыракапола долы,
І Дняпро, і кручы
Мне відаць былі, каб чуў я,
Як раве равучы.
Як пагоніць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожую… тады я
І долы і горы -
Ўсё пакіну і падамся
Да самога Бога,
Памаліцца… А да тога -
Я не знаю Бога.
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце.
І мяне ў сям’і вялікай,
Ў сям’і вольнай, новай,
Не забудзьце – памяніце
Нязлым ціхім словам.
У Пераяславе, 1845
Переклад Народного поета Білорусі: Ригора Барадуліна